9 ЖНІЎНЯ

#standwithbelarus

Далучайцеся да міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю

9 жніўня 2020 года – адзін з самых важных дзён у сучаснай гісторыі нашай краіны. У гэты дзень беларусы зрабілі свой выбор і гучна сказалі «не» Лукашэнку, дыктатуры, гвалту і хлусні. 

Мы абралі свабоду, дэмакратыю і мір. Менавіта гэты дзень з’яднаў сотні тысячаў беларусаў і менавіта гэты выбар працягвае аб’ядноўваць усіх нас дагэтуль.

9 жніўня – гэта магчымасць нагадаць сабе пра тое, за што мы змагаемся, хто мы ёсць, і ў якой краіне хочам жыць. Гэта дзень аб’яднання, салідарнасці і барацьбы за свабоду.

Вось, як гэта было

elem

За права быць вольнымі людзьмі беларусы плацяць вялізны кошт

Амаль кожную беларускую сям’ю закранулі рэпрэсіі. Сотні тысячаў беларусаў былі вымушаныя пакінуць свой дом. Кожны дзень па ўсёй краіне адбываюцца затрыманні. Рэжым спрабуе разарваць ланцугі салідарнасці між намі, напалохаць нас і пазбавіць надзеі.
 
Ён будуе сцяну паміж людзьмі на волі і ў зняволенні – страшна, што даўно ў нас няма навінаў ад Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгі Маёравай і шматлікіх іншых палітзняволеных.

Кожны дзень беларусы даказваюць, што не плануюць зракацца сваіх прынцыпаў і каштоўнасцяў

Кожны дзень беларусы даказваюць, што не плануюць зракацца сваіх прынцыпаў і каштоўнасцяў

Rectangle 94

Беларусы знаходзяць спосабы падтрымліваць адно аднаго, дзе б мы ні знаходзіліся. Бывае дастаткова некалькіх гадзінаў, каб мы сабралі грошы на дапамогу сям’і палітзняволенага ці на лячэнне пацярпелага ад сілавікоў беларуса.

Мы дапамагаем не толькі сваім суайчыннікам, але і ўкраінцам. Бо беларусы не падтрымліваюць вайну і імперскія ідэі дыктатараў.
Беларусы ≠ рэжым.

Беларусы змагаюцца на баку Украіны супраць агрэсара, удзельнічаюць у акцыях пратэсту супраць вайны, арганізоўваюць і падтрымліваюць зборы дапамогі для ўкраінцаў.

01

Беларусы знаходзяць спосабы падтрымліваць адно аднаго, дзе б мы ні знаходзіліся. Бывае дастаткова некалькіх гадзінаў, каб мы сабралі грошы на дапамогу сям’і палітзняволенага ці на лячэнне пацярпелага ад сілавікоў беларуса.

02

Мы дапамагаем не толькі сваім суайчыннікам, але і ўкраінцам. Бо беларусы не падтрымліваюць вайну і імперскія ідэі дыктатараў.
Беларусы ≠ рэжым.

03

Беларусы змагаюцца на баку Украіны супраць агрэсара, удзельнічаюць у акцыях пратэсту супраць вайны, арганізоўваюць і падтрымліваюць зборы дапамогі для ўкраінцаў.

Беларусы не спыняюць барацьбу за свабоду

Нашыя жаданні
канкрэтныя і зразумелыя –
мір, бяспека, дэмакратыя.

Беларусы не павінны працягваць адчуваць наступствы дзеянняў рэжыму, які незаконна застаецца ва ўладзе. Беларусам не патрэбныя расійскія вайскоўцы, расійская ядзерная зброя і расійскія найміты. Беларусь ні ў якім разе не можа заставацца ў зоне кантролю Крамля.

Мы хочам, каб Еўропа была адкрытая для нас і супрацоўнічала з намі як з асобнай незалежнай дзяржавай. Нельга дапусціць, каб злачынствы Пуціна і Лукашэнкі пазбавілі беларусаў магчымасці самастойна абраць сваю будучыню.

Важна!

Разам беларусы могуць шмат – чым мы больш актыўныя і згуртаваныя, тым Беларусь вышэйшая ў міжнародным парадку дня. Давайце разам зробім так, каб голас беларусаў стаў яшчэ гучнейшым.

Што можа зрабіць кожны беларус
у Дзень Салідарнасці?

Я знаходжуся ў Беларусі

Як беларусы і беларускі, якія зараз знаходзяцца ўнутры краіны, могуць далучыцца да Дня салідарнасці?

01

Напішыце палітычным зняволеным лісты. Зрабіць гэта можна праз ініцыятывы

Вясна, Politzek, Dissidentby, Майстэрня паштовак

*Для вашай бяспекі не пазначайце зваротны адрас і ўключыце VPN.

02

Напішыце ідэю для плаката (вось тут), з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці.

03

Паглядзіце фільм «Купала»

пра лёс беларускага народнага паэта Янкі Купалы і беларускае нацыянальнае адраджэнне 20-га стагоддзя.

04

Пачніце чытаць кнігу беларускага аўтара

ініцыятыва Кніжны воз, праект Камунікат, сайты Кнігі і Летапіс, праект ПЭН-цэнтра Аўдыётэка і сайт Беларускія аўдыёкнігі, сайт Казкі дзеткам

05

Паслухайце беларускую музыку і падкасты альбо Паглядзіце пастаноўкі Купалаўцаў.

06

Далучыцеся да валанцёрскай праграмы Офіса Святланы Ціханоўскай праз @AskOffice_bot у тэлеграме.


*Зрабіце ўсё гэта са сваімі аднадумцамі

Напішыце ідэю для плаката
з якім беларусы замежжа
выйдуць на акцыі салідарнасці
праз форму

Я беларус і знаходжуся НЕ ў Беларусі

Што ў гэты дзень могуць зрабіць беларусы і беларускі замежжа?

01

Арганізуйце акцыю, марш ці пікет у сваім горадзе.

Дашліце інфармацыю пра гэта на нашую мапу – так да вас можа далучыцца больш людзей.

02

Арганізуйце падпісанне паштовак палітычным зняволеным на працы ці ў сваім універсітэце.

03

Вывешвайце беларускія нацыянальныя сцягі з вокнаў і балконаў сваіх дамоў

04

Ахвяруйце грошы на дапамогу беларусам праз фонды:

BySol, Краіна для жыцця , Dissident BY, Politzek.me , Вясна , INeedHelpBY , #BY_help, Littouwin Lions Club , Палітвязынка

05

Digital Solidarity

Агульная платформа, дзе сабраныя правераныя фонды, зборы і ініцыятывы, якія дзейнічаюць у інтарэсах пераменаў у Беларусі

06

Падтрымайце беларускі бізнес з BY_MAPKA 

07

Напішыце пост пра тое, што асабіста для вас значыць 9 жніўня, і пастаўце хэштэг #standwithbelarus

08

Звярніцеся ў мясцовыя СМІ і да палітыкаў, распавядзіце ім пра сітуацыю ў нашай краіне

Як гэта зрабіць?

Дзе і калі пройдуць акцыі салідарнасці?

* Неўзабаве тут будуць з’яўляцца імпрэзы, аб якіх вы паведамляеце

Публікуйце фота і відэа з акцый, маршаў і мерапрыемстваў у сваіх сацсетках з хэштэгам #StandWithBelarus і дасылайце іх праз @AskOffice_bot у тэлеграме

#standwithbelarus